Учора Памежная служба зафіксавала 633 спробы нелегальнага перасячэння польскай мяжы з тэрыторыі Беларусі. Былі арыштаваныя 32 нелегальныя імігранты – 30 грамадзян Ірака і 2 грамадзяне Сірыі. Астатнія спробы былі перадухіленыя.
Эвеліна Шчэпаньска(Ewelina Szczepańska) з прэс-службы Памежнай службы паведаміла, што функцыянеры ўвесь час затрымліваюць людзей, якія дапамагаюць мігрантам у незаконным перасячэнні польска-беларускай мяжы:
- Толькі ўчора, гэта было 14 чалавек, у тым ліку двое немцаў, трое палякаў, адзін грамадзянін Італіі, адзін – Румыніі, трое – Сірыі, двое – Узбекістана, а таксама адзін грузін і адзін грамадзянін Ірану.
Толькі ў бягучым месяцы польскія памежнікі зафіксавалі больш за 12 тысяч спробаў незаконнага перасячэння польскай мяжы з Беларусі.
IAR/аз