Беларуская Служба

У цэнтры для мігрантаў на захадзе Польшчы адбыўся бунт

26.11.2021 14:17
У цэнтры пражывае каля 600 мігрантаў, затрыманых за незаконнае перасячэнне мяжы.
  , 25  2021
Закалоты ў Вэнджыне, 25 лістапада 2021 года Крыніца: Lubuska Policja

Намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Мацей Вонсік паведаміў, што адзін памежнік быў паранены падчас закалотаў мігрантаў у Вэнджыне, на захадзе Польшчы. 26 лістапада ўвечары ў тамтэйшым цэнтры для мігрантаў узбунтавалася група з прыкладна ста чалавек. Мацей Вонсік запэўніў, што памежнікі і паліцыя справіліся з сітуацыяй:

-Адбыліся закалоты. Адзін супрацоўнік Памежнай варты быў удараны столікам. Памежная варта і паліцыя, якая прыбыла на дапамогу, хутка апанавалі сітуацыю. Адбыліся затрыманні самых агрэсіўных. Вядома была нанесена матэрыяльная шкода. Зараз ідзе следства з мэтай выяўлення вінаватых.

Мігранты спрабавалі зламаць агароджу і збегчы ў Нямеччыну. У цэнтры пражывае каля 600 мігрантаў, затрыманых за незаконнае перасячэнне мяжы.

iar/эж

Салдаты і афіцэр інжынерных войск Узброеных сіл Эстоніі пачалі службу на польска-беларускай мяжы

25.11.2021 14:00
Каля 100 салдат і афіцэраў эстонскай арміі прыбыло ў Польшчу на падставе рашэння міністра абароны Эстоніі Кале Лаанета і па просьбе польскага боку.