За апошнія суткі польскія памежнікі зафіксавалі 80 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі ў Польшчу. 23 замежнікі атрымалі пастанову аб неабходнасці неадкладна пакінуць тэрыторыю Польшчы. Прэс-сакратар Памежнай службы Анна Міхальска (Anna Michalska) паведаміла, што буйныя групы мігрантаў спрабавалі перасячы мяжу ля вёсак Дубічы Царкоўныя і Чарэмха:
- Ля вёскі Дубічы Царкоўныя на тэрыторыю Польшчы спрабавала ўварвацца група з 50 мігрантаў. Спроба была прадухіленая. У сваю чаргу пасля поўначы ля Чарэмхы мяжу фарсіравала група з 75 чалавек. Мігранты ўварваліся на тэрыторыю Польшчы, але функцыянеры развярнулі іх на мяжу.
Таксама ўчора супрацоўнікі памежнай службы з Кузніцы затрымалі грамадзяніна Сірыі, які перавозіў нелегальных мігрантаў. Кантрабандыст не спыніўся для праверкі таму памежнікі зрабілі папераджальныя стрэлы ў паветра:
- Мужчына выпусціў мігрантаў, а сам працягваў уцякаць. Спыніўся толькі пасля таго, як пашкодзіў аўтамабіль. Ён быў затрыманы. Гэта грамадзянін Сірыі з відам на жыхарства ў Германіі. Падчас згаданай акцыі памежнікі былі прымушаны зрабіць папераджальныя стрэлы ў паветра, паколькі мужчына не рэагаваў на іх патрабаванні.
З пачатку года Памежная служба зафіксавала больш за 38 тысяч спроб незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі ў Польшчу. У лістападзе іх было амаль 9 тысяч.
IAR/аз