Беларуская Служба

МЗС Польшчы: Міграцыйны ціск аслабеў, але гэта не канец праблем на мяжы

16.12.2021 10:38
Польская Памежная служба падкрэслівае, што мігранты становяцца больш агрэсіўнымі.
      .
Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Пшыдач.Foto: Fot.: Marcin Dławichowski/IAR

Намеснік міністра замежных спраў Польшчы заявіў, што міграцыйны ціск на мяжы з Беларуссю аслабеў дзякуючы эфектыўнасці польскіх службаў і рашучай рэакцыі Еўрасаюза. Тым ня менш Марцін Пшыдач(Marcin Przydacz) падкрэсліў, што канфлікт не закончаны і таму польскі бок надалей уважліва сочыць за сітуацыяй:

- Польская мяжа ахоўваецца выдатна. Беларусь сустрэла станоўчы адказ з боку Еўрасаюза. 27 членскіх краінаў вырашылі ўвесці супраць Беларусі чарговы пакет санкцыяў. Мы таксама прыпынілі магчымасць пастаўляць мігрантаў у Беларусь, блакуючы авіякампаніі. Усё гэта ўскладніла магчымасць працягвання кантрабанды. Тым ня менш, мы павінны пастаянна клапаціцца пра бяспеку нашай усходняй мяжы.

Цягам апошніх дзён зменшылася колькасць чалавек, якія спрабуюць нелегальна перасячы польска-беларускую мяжу. Аднак польская Памежная служба падкрэслівае, што мігранты становяцца больш агрэсіўнымі. Учора мяжу з Беларусі спрабаваў прайсці 71 чалавек. Групы мігрантаў фарсіравалі мяжу ля вёсак Чарэмха, Нараўка і Новы Двор. У выніку двое польскіх вайскоўцаў атрымалі раненні.

IAR/аз

Мінабароны Польшчы: Мігранты атрымліваюць ад беларускіх службаў пісьмовыя інструкцыі

08.12.2021 18:31
Знойдзеныя ў мігрантаў запіскі ўтрымліваюць інфармацыю аб спосабах незаконнага перасячэння мяжы.

Памежная служба: 80 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі

09.12.2021 11:29
Падчас акцыі затрымання аўтамабіля з мігрантамі памежнікі былі прымушаны зрабіць папераджальныя стрэлы ў паветра.

Учора мяжу з Беларусі спрабаваў перасекчы 121 чалавек

10.12.2021 10:29
«Усё адбываецца паводле сцэнарыя і пры дапамозе беларускіх службаў», – кажа прэс-сакратар польскай Памежнай службы.