Беларуская Служба

За суткі ў Польшчы былі зафіксаваныя 11 670 новых выпадкаў заражэння каранавірусам

04.01.2022 14:28
Зараз у шпіталях знаходзіцца больш за 19,5 тысячы пацыентаў, хворых COVID-19. Да апаратаў ШВЛ падключаны больш за 1 800 з іх.
Здымак мае ілюстрацыйны характарParentingupstream/pixabay.com/CC0 Public Domain

За апошнія суткі ў Польшчы былі зафіксаваныя 11 670 новых выпадкаў заражэння каранавірусам, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. З учорашняга дня памерлі 433 хворыя COVID-19 пацыенты.

Найбольшая колькасць новых інфекцый была зафіксаваная ў Мазавецкім (1 690), Малапольскім (1 122) і Ніжнесілезскім (1 096) ваяводствах.

З учарашняга дня колькасць асобаў, якія вылечыліся з COVID-19 вырасла на 7 061 чалавек.

Зараз у шпіталях знаходзіцца больш за 19,5 тысячы пацыентаў, хворых COVID-19. Да апаратаў ШВЛ падключаны больш за 1 800 з іх.

Міністэрства аховы здароўя таксама паведаміла, што цяпер у Польшчы поўнасцю прывітыя больш за 21 мільён палякаў.

IAR/аз