Беларуская Служба

За мінулыя суткі 68 чалавек спрабавалі незаконна перасекчы польска-беларускую мяжу

11.01.2022 09:02
Летась было амаль 40 тысяч спроб незаконнага перасячэння польска-беларускай мяжы.
.
.фота: Памежная служба Польшчы

У памежнай службе паведамілі, што ў ваколіцах Мельніка група замежнікаў сілай спрабавала прарваць мяжу. На ўчастку ў Тэрэспалі двое грамадзян Кубы прайшлі на польскі бок пад памежны мост, перасякаючы канструкцыйныя элементы моста.

Памежная служба апублікавала на Твітэры відэа з камер.

Летась было амаль 40 тысяч спроб незаконнага перасячэння польска-беларускай мяжы. Найбольш у кастрычніку – 17,5 тысячы.

Да 1 сакавіка 2022 года на мяжы з Беларуссю ўведзена надзвычайнае становішча. Яно ахоплівае 115 гарадоў Падляшскага ваяводства і 68 гарадоў Любліна.

ав