Студэнты і вучні з Украіны змогуць працягвaць адукацыю ў Польшчы. Інфармацыю аб правілах прыёму ў школы і ВНУ можна знайсці на сайце Міністэрства адукацыі і навукі, таксама на ўкраінскай мове.
Прэс-сакратар Міністэрства адукацыі Анна Астроўска (Anna Ostrowska)кажа, што заняткі ў школах для ўкраінскіх вучняў не абавязкова павінны быць тыповымі:
- Такое дзіця, якое прыязджае з Украіны, можа, напрыклад, удзельнічаць у дадатковых занятках па польскай мове.
Памежная служба паведамляе, што з чацвярга ў Польшчу прыехалі больш за 377 тысяч украінцаў, якія ратуюцца ад вайны.
IAR /аз