Беларуская Служба

Польскія настаўнікі вывучаюць украінскую мову

11.03.2022 14:01
Увечары пачынаецца бясплатны віртуальны курс украінскай мовы для настаўнікаў.
Школа Photo: Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

У пятніцу а 19.00, паводле польскага часу ў сацыяльных сетках Цэнтра падрыхтоўкі настаўнікаў Таварыства Wspólnota Polska пачнецца бясплатны анлайн курс украінскай мовы для настаўнікаў. Для настаўнікаў таксама ўжо распрацаваны слоўнік асноўных словазлучэнняў на гэтай мове.

«Зацікаўленне велізарнае, настаўнікі з усёй Польшчы хочуць вывучаць асновы ўкраінскай мовы, і мы гэтаму вельмі рады. Настаўнікі не маюць такога абавязку, але яны хочуць гэта рабіць па ўласнай ініцыятыве», – кажа Эва Сядліньска з Цэнтра падрыхтоўкі настаўнікаў Wspólnota Polska ў Аструдзе.

Курс украінскай мовы для настаўнікаў бясплатным і будзе даступны, сярод іншага, на youtube-канале цэнтра.

Праз некалькі дзён цэнтр запусціць таксама анлайн-курс вывучэння польскай мовы як замежнай для настаўнікаў. Спасылкі на сённяшні курс украінскай мовы для настаўнікаў даступныя ў Фэйсбуку Цэнтра падрыхтоўкі настаўнікаў Таварыства Wspólnota Polska.

PAP/аз

Мінадукацыі Польшчы: Вучні і студэнты з Украіны змогуць працягваць адукацыю ў Польшчы

02.03.2022 12:45
Адначасова польскае ведамства прыпыняе кантакты з расійскімі навукоўцамі, універсітэтамі і даследчымі цэнтрамі.

У Варшаве аказваюць псіхалагічную дапамогу дзецям з Украіны

07.03.2022 16:32
Пакуль падрыхтаваныя месцы для 15 малых пацыентаў-бежанцаў.