У аўторак, 5красавіка на вайсковым палігоне Вэсола ў Варшаве міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак у прысутнасці амбасадара ЗША ў Польшчы Марэка Бжэзінскага падпісаў дамову на пастаўку ў краіну 250 амерыканскіх танкаў Abrams.
Падпісанне дамовы завяршае прынятае Міністэрствам нацыянальнай абароны Польшчы летась у ліпені рашэнне аб закупцы танкаў Abrams у ЗША. Першыя 28 танкаў будуць перададзеныя Войску Польскаму ўжо ў 2022 годзе, а завяршэнне паставак плануецца ў 2026 годзе. Агульная сума кантракту складае больш за 4,7 мільярды долараў.
Амерыканскія танкі Abrams стануць на ўзбраенне 18-й Механізаванай дывізіі Войска Польскага.
iar/эж