Учора ў Польшчу прыехалі 23,5 тысячы чалавек з Украіны, паведамляе Памежная служба. У параўнанні з папярэднім днём колькасць бежанцаў меншая на 3%.
Сёння да 7 гадзін раніцы памежнікі прапусцілі 6800 чалавек на памежных пераходах з Украінай. У параўнанні з папярэднім днём украінскіх бежанцаў было больш на 35%.
З пачатку расійскага ўварвання ва Украіну ў Польшчу прыбылі 2 мільёны 573 тысячы чалавек, якія ўцякаюць ад вайны. У сваю чаргу з Польшчы ва Украіну выехала 516 тысяч чалавек.
IAR PR/нг