Украінска-польскую мяжу перасякае ўсё больш людзей. Паводле паведамленняў уладаў Кіева, гэта звязана з наступленнем расійскіх войскаў ва ўсходніх і паўднёвых абласцях Украіны.
Апошнія звесткі Падкарпацкай памежнай варты паказваюць, што за дзень у Польшчу прыбыла амаль 18 тысяч украінскіх уцекачоў. Гэта на 3 тысячы больш, чым у апошнія дні мінулага тыдня.
Самі бежанцы кажуць, што ўсё больш сем'яў уцякае з усходніх і паўднёвых абласцей. Не ўсе яны застаюцца ў Польшчы. Некаторыя выбіраюць Германію, Італію, Францыю ці Эстонію.
Усяго з моманту ўварвання расійскай арміі ва Украіне Польшча прыняла больш за 2 мільёны 600 тысяч уцекачоў.
IAR PR/нг