37 нелегальных мігрантаў спрабавалі трапіць учора ў Польшчу з Беларусі. Пасля поўначы на ўчастку памежнай заставы ў Чарэмсе беларускія пагранічнікі двойчы атакавалі польскіх патрульных, кідалі ў іх камяні.
«Пацярпелі афіцэр памежнай службы і жаўнер Войска Польскага. Аўтамабіль памежнай варты быў пашкоджаны», – чытаем у акаўнце Памежнай службы на Twitter.
IAR PR/нг