Беларуская Служба

У польскіх шпіталях знаходзіцца больш за дзве тысячы ўкраінцаў

13.04.2022 14:29
Паводле віцэ-міністра аховы здароўя, гаворка ідзе ў асноўным пра кароткую шпіталізацыю.
Здымак мае ілюстрацыйны характарParentingupstream/pixabay.com/CC0 Public Domain

Больш за 2 тысячы грамадзян Украіны, у тым ліку 1 019 дзяцей, знаходзяцца на лячэнні ў польскіх бальніцах, паведаміў намеснік міністра аховы здароўя Польшчы. Вальдэмар Краска (Waldemar Kraska) дадаў, што гэта ў асноўным кароткія шпіталізацыі:

- На сённяшні дзень у польскіх бальніцах шпіталізаваныя 2008 грамадзян Украіны, у тым ліку 1 019 дзяцей. Гэта на больш за дзесяць украінскіх пацыентаў менш, чым у аўтрак. Гэта ў асноўным даволі лёгкія хваробы, калі гаворка ідзе па дзяцей. Калі гаворка ідзе пра старэйшых, то гэта, перш за ўсё, захворванні сардэчна-сасудзістай і дыхальнай сістэмаў.

З пачатку расійскай вайны ва Украіне ў Польшчу прыехала больш за 2 мільёны 700 тысяч уцекачоў з гэтай краіны.

IAR /аз

11,4 млн украінцаў пакінулі свае дамы

09.04.2022 18:43
Юольшасць уцекачоў накіраваліся ў Польшчу (больш за 2, 6 млн), Румынію (больш за 670 тыс.) і Малдову (каля 405 тыс.).

У Польшчу прыбылі ўжо 2 мільёны 700 тысяч уцекачоў з Украіны

13.04.2022 11:27
Учора польскія памежныя кантралёры аформілі 24 тысячы грамадзян Украіны.