Беларуская Служба

У польскі санкцыйны спіс былі ўнесеныя 50 расійскіх і беларускіх суб'ектаў

26.04.2022 12:31
З кампаній, звязаных з Беларуссю, у спіс уключана BELOIL Polska, якая належыць «Беларуснафце» і БНК.
Кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марыюш Каміньскі PAP/Leszek Szymański

50 расійскіх і беларускіх субʼектаў, у тым ліку «Газпром», апынуліся ў польскім санкцыйным спісе, які апублікавала Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы. Кіраўнік ведамства Марыюш Каміньскі заявіў, што польскія санкцыі павінны дапоўніць еўрапейскія:

- У гэтым спісе апынуліся магутныя расійскія кампаніі, як «Газпром», які будзе ахоплены санкцыямі ў рамках кампаніі «EuRoPol GAZ», кампанія «Акрон» і расійскі алігарх Вячаслаў Кантар, які мае каля 20% акцыяў у польскай дзяржкампаніі «Azoty». У спіс былі ўнесеныя ўсе кампаніі, якія імпартавалі ў Польшчу вугаль з Расіі і Данбаса і алігархі – уласнікі гэтых кампаній.

У спіс былі ўнесеныя, між іншым, сетка спартыўных крам Go Sport і кампанія Kaspersky Lab, якая займаецца кампʼютарным праграмным забеспячэннем. З кампаній, звязаных з Беларуссю, у спіс уключана BELOIL Polska, якая належыць «Беларуснафце» і БНК.

Кампаніі, якія апынуліся ў спісе маюць замарожаныя актывы і не могуць удзельнічаць у дзяржаўных тэндарах у Польшчы. У сваю чаргу расійскім алігархам забаронены ўезд у Польшчу. Поўны спіс апублікаваны на сайце Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі. Ён ахоплівае 15 асобаў і 35 субʼектаў гаспадарання.

IAR/аз

Прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі ў аўторак накіроўваецца з візітам у Германію

25.04.2022 21:03
Галоўнымі тэмамі перамоў у Берліне стане расійская агрэсія супраць Украіны і пытанне энергетычнай бяспекі.