Польшча перадала Украіне дастатковую колькасць танкаў для фарміравання дзвюх брыгад – больш за 200 Т-72, вызначыла Радыёінфармацыйнае агенцтва. Акрамя танкаў, ва Украіну трапіла, між іншым, некалькі дзясяткаў баявых машын пяхоты.
Пакуль Варшава перадала Украіне абсталяванне на 7 мільярдаў злотых. Сярод узбраенняў, якія апынуліся ва Украіне, самаходныя гаўбіцы 2S1 Goździk і рэактыўныя ўстаноўкі «Град». Польшча таксама паставіла ракеты класа «паветра-паветра» для самалётаў МІГ-29 і Су-27.
Акрамя цяжкай тэхнікі, гэта таксама беспілотнікі польскай фірмы WB Electonics, якія выкарыстоўваюцца, між іншым, для разведвальнай дзейнасці. З польскага арсенала ва Украіну трапілі, між іншым пераносныя зенітна-ракетныя комплексы «Piorun». Польшча таксама забяспечвае Украіну вялікай колькасцю боепрыпасаў.
ав