Беларуская Служба

Польскае радыё выдала калекцыю захаваных запісаў з верасня 1939 года

06.05.2022 09:33
Частка знойдзенай калекцыі – у выглядзе 93 металічных грамафонных пласцінак – летась была занесена ў Нацыянальны спіс праграмы ЮНЕСКА «Памяць свету».
Budynek Polskiego Radia
Budynek Polskiego RadiaRobert Bartosewicz / Polskie Radio

Гэтыя запісы выпусціла Музычнае агенцтва Польскага радыё.

«Гэта незвычайная гістарычная крыніца», – падкрэсліў намеснік міністра культуры Яраслаў Селін. На ягоную думку, гэта вялікая падзея для Польскага радыё, польскай гістарычнай спадчыны і гісторыкаў. Як ён патлумачыў, аматары гісторыі могуць разглядаць гэтыя запісы як новую крыніцу для даследавання польскай трагедыі верасня 1939 года.

Пасля захопу немцамі радыёстанцыі ў Варшаве (30 верасня), яе супрацоўнікі вынеслі і схавалі ў прыватных кватэрах, рызыкуючы жыццём, каля 200 металічных дыскаў. Гэтыя пласціны ўключалі, сярод іншых, выказванні важнейшых прадстаўнікоў Другой Польскай Рэспублікі.

У 1979 годзе былі знойдзены дзве з трох частак калекцыі. Трэцяя частка зборніка страчана.

ав

У Беластоку адкрылася пленэрная выстава «Зняволеныя за польскасць» пра палякаў у Беларусі

02.05.2022 16:46
Назва адносіцца да рэпрэсій, якія на працягу некалькіх месяцаў закранаюць кіраўнікоў СПБ.