Пракурор Лукаш Лапчыньскі сказаў TVP Info, што следствам былі сабраныя доказы, якія дазваляюць абвінаваціць у жаданні разведвальнай дзейнасці на карысць замежнай краіны, а таксама ў незаконным захоўванні агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў:
- Са следства вынікае, што Гжэгаж М. быў гатовы супрацоўнічаць з беларускай выведкай. У сувязі з неабходнасцю забеспячэння правільнага ходу следства, па просьбе пракурора Мазавецкага аддзялення арганізаванай злачыннасці Нацыянальнай пракуратуры, у адносінах да Гжэгажа М. прымяняецца самая жорсткая прафілактычная мера – часовы арышт.
Арыштаваны ў кастрычніку мінулага года мужчына прапаноўваў сваё супрацоўніцтва, але і сабраў канкрэтны матэрыял, які спрабаваў перадаць беларускаму боку.
«На думку нашай контрразведкі, калі б гэтыя матэрыялы трапілі ў рукі беларусаў, яны маглі б быць выкарыстаны на шкоду інтарэсам Рэспублікі Польшча», – сказаў прэс-сакратар міністра каардынатара спецслужбаў Станіслаў Жарын.
Прэс-сакратар дадаў, што Гжэгаж М. пачаў працаваць у міліцыі яшчэ ў часы ПНР, пазней служыў у паліцыі і памежнай службе, а ў 2001 годзе выйшаў на пенсію.
Абвінавачанаму пагражае да васьмі гадоў пазбаўлення волі.
IAR/яс