Беларуская Служба

Польшча актывізуе супрацу ў энергетыцы з Літвой

09.07.2022 11:27
Канцэрн «Orlen Group» і «Klaipedos Nafta AB» падпісалі пагадненне аб намерах аб супрацоўніцтве.
   PKN Orlen
Польскі нафтахімічны канцэрн PKN OrlenShutterstock/MOZCO Mateusz Szymanski

«Orlen Neptun» і «Energa Wytwarzanie» з «Orlen Group» падпісалі ліст аб намерах аб супрацоўніцтве з «Klaipedos Nafta AB» – літоўскім аператарам нафтавых тэрміналаў і звадкаванага прыроднага газу СПГ.

Гаворка ідзе пра падрыхтоўку і рэалізацыю стратэгіі абслугоўвання і захавання інвестыцый у марскія ветравыя электрастанцыі Літвы. Агульны патэнцыял марскіх ветраэнергетычных праектаў у літоўскай частцы Балтыйскага мора ацэньваецца прыблізна ў 3,3 ГВт.

«Аднаўляльныя крыніцы энергіі, у тым ліку, у прыватнасці, ветравыя праекты, з'яўляюцца вельмі важным элементам таго, каб зрабіць нашу частку Еўропы незалежнай ад выкапнёвага паліва. Дзякуючы рэгіянальнаму супрацоўніцтву мы хочам найлепшым чынам выкарыстаць наш вопыт у гэтай галіне, паслядоўна рэалізуючы стратэгію ORLEN2030». » – сказаў кіраўнік «PKN Orlen» Даніэль Абайтэк.

ПР/юл