Беларуская Служба

17 верасня пачаўся рух суднаў па канале праз Віслінскую касу

17.09.2022 16:07
Новы водны шлях дазволіць абмінуць Расію, ён таксама будзе карацейшым амаль на 100 км. Кошт усёй інвестыцыі складае 1,9 мільярда злотых.
Віслінскі канал PAP/Adam Warżawa

Суднаходны канал праз Віслінскую касу з'яўляецца першым этапам дзяржаўных інвестыцый, звязаных з водным шляхам паміж Балтыйскім морам і Віслінскім залівам, а таксама з портам у Эльблёнгу.

Падчас цырымоніі выступіў прэзідэнт Рэспублікі Польшча Анджэй Дуда. «Адкрыццё гэтага канала – гэта вялікая перамога Польшчы, патрыётаў, усіх, хто разумее важнасць салідарнасці», – сказаў у сваім выступе Анджэй Дуда.

Ён дадаў, што «гэта вялікая перамога ўсіх, хто разумее слова суверэнітэт і разумее сэнс суверэнітэту, як унутранага, так і знешняга, міждзяржаўнага».

Падчас цырымоніі прагучалі таксама прамовы, між іншым, старшыні кіроўнай партыі «Права і справядлівасць» Яраслава Качыньскага і прэмʼер-міністра Матэвуша Маравецкага.

Мэтай праекта зʼяўляецца, між іншым, павышэнне эканамічнай прывабнасці Вармінска-Мазурскага ваяводства, у прыватнасці Эльблёнга і порта ў гэтым горадзе, а таксама іншых партоў Віслінскага заліва.

ав