Беларуская Служба

Caritas Polska збірае дапамогу для Украіны перад зімой

20.10.2022 17:00
Зіма – гэта, бадай, самы цяжкі перыяд падчас вайны – невядома, ці будзе ва Украіне газ, ацяпленне і святло.
         .
програма «Продовольча допомога» залишається одним з ключових напрямків діяльності Карітасу.Caritas Polska

Арганізацыя Caritas Polska звяртаецца з просьбай аб дапамозе Украіне перад зімой. Дзякуючы супрацы з Caritas Spes ва Украіне можна эфектыўна аказваць матэрыяльную дапамогу, а таксама запусціць праграму «Сям’я – сям’і».

Дырэктар «Caritas Spes Харкаў» ксёндз Войцех Стасевіч кажа, што будучая зіма – гэта, бадай, самы цяжкі перыяд падчас вайны – невядома, ці будзе ва Украіне газ, ацяпленне і святло. «Многія просяць цёплае адзенне, цёплы абутак, тое, што атрымліваем, стараемся перадаць», – падкрэслівае ён. Caritas Spes стараецца забяспечыць жыхароў спецыяльнымі печамі на дровы для ацяплення і прыгатавання ежы.

Айцец Войцех Стасевіч кажа, што Украіна цэніць падтрымку палякаў і разлічвае на яе. «95% дапамогі, якую атрымлівае Харкаў, ідзе з Польшчы, ад «Карытас», ад простых людзей», – кажа дырэктар «Карытас» з Украіны. І адзначае, што гэтай дапамогі недастаткова з улікам патрэбаў, але суцяшае, што яна не спыняецца. «Мы адчуваем падтрымку, стаўленне братэрства, што ў горшы час, калі спатрэбіцца, нам ёсць на каго разлічваць», – кажа ксёндз Войцех Стасевіч.

500 сем'яў з Украіны былі ўключаны ў праграму дапамогі Caritas Polska «Сямʼя – сямʼі». Падтрымка накіравана ў першую чаргу семʼям, якія пражываюць у раёнах, куды іншая дапамога не даходзіць. Гэта семʼі, якія страцілі жыллё і жывуць у суседзяў, без перспектыў аднаўлення. Ёсць таксама семʼі, якія спрабуюць аднавіць сваё жыллё, але ў іх сітуацыі гэта вельмі цяжка.

Жыхарам Украіны можна дапамагчы праз аплату на сайце Caritas.pl/ukraina або даслаўшы SMS з тэкстам УКРАІНА на нумар 72052.

IAR PR/нг