Беларуская Служба

У варшаўскім храме Божага Провіду скончыліся працы па стварэнні Маўзалею польскіх прэзідэнтаў у выгнанні

08.11.2022 18:00
У суботу там будуць перапахаваныя прэзідэнты Уладзіслаў Рачкевіч, Аўгуст Залескі і Станіслаў Астроўскі.
Саркафагі ў храме Божага Провіду PAP/Albert Zawada

Іх астанкі будуць перавезены з могілак у брытанскім Ньюарку.

У сутарэннях храма быў падрыхтаваны маўзалей. Ёсць шэсць саркафагаў, у якіх будуць спачываць прэзідэнты. Побач з маўзалеем пабудаваны мемарыяльны пакой з экспазіцыямі, якія паказваюць дзейнасць прэзідэнтаў Рэчы Паспалітай на эміграцыі.

Мемарыяльная пляцоўка ў Храме Божага Провіду мае нагадваць пра гісторыю палякаў, якія на эміграцыі змагаліся за свабодную Польшчу.

У Храме Божага Провіду ўжо спачывае апошні прэзідэнт Рэспублікі Польшча ў выгнанні – Рышард Качароўскі. У суботу яго парэшткі будуць перанесеныя ў маўзалей.

У храме таксама падрыхтаваны дзве сімвалічныя магілы для прэзідэнтаў Рэспублікі Польшча ў выгнанні, якія пакуль застануцца ў ранейшых месцах пахаванняў – Казіміра Сабата і Эдварда Рачыньскага.

ав

У варшаўскім Храме Провіду Божага пахаваюць прах прэзідэнтаў Польшчы ў выгнанні (ФОТА)

07.11.2022 05:14
У касцёле будзе адкрыты Маўзалей прэзідэнтаў Рэспублікі Польшча ў выгнанні.