Беларуская Служба

З верасня грыпам захварэлі амаль два мільёны палякаў

27.12.2022 15:21
Намеснік міністра аховы здароўя Вальдэмар Краска паведаміў, што з 16 па 22 снежня было зафіксавана 279 тысяч захворванняў вірусам грыпу.
Rośnie liczba chorych na grypę.
Rośnie liczba chorych na grypę.Shutterstock/Makyzz

У размове з Польскім радыё чыноўнік падкрэсліў, што амаль палову гэтых людзей складалі дзеці да 14 гадоў. Больш за 1600 чалавек знаходзяцца ў бальніцах з грыпам, у тым ліку ў кардыялагічных аддзяленнях, бо вірус таксама выклікае сардэчныя сімптомы. Загінуў адзін чалавек старэйшыя за 65 гадоў.

Дамінуе варыянт віруса грыпу А, які складае больш за 60 працэнтаў усіх выпадкаў.

Намеснік кіраўніка Міністэрства аховы здароўя таксама паведаміў, што ў цяперашні час колькасць захварэлых на грып складае 111 чалавек на 100 тысяч насельніцтва.

Чыноўнік таксама зазначыў, што пік захворвання яшчэ не дасягнуты. «Агулам з верасня на грып захварэлі амаль два мільёны палякаў», — сказаў Вальдэмар Краска.

Ён таксама заклікаў вакцынавацца супраць грыпу, бо на сённяшні дзень прышчэплена менш за 695 тысяч чалавек.

ПР/юл