Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская сустрэнецца з польскімі міністрамі і спікерам парламента

23.01.2023 08:05
23 студзеня яна таксама плануе прыняць удзел у мерапрыемствах, прысвечаных 160-годдзю пачатку паўстання Кастуся Каліноўскага.
Святлана Ціханоўская PAP/Valdemar Doveiko

Беларуская дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская падчас рабочага візіту ў Варшаву 23–25 студзеня сустрэнецца з прадстаўнікамі польскага ўраду, паведамляе «Свабода» са спасылкай на BPN і прэс-службу беларускай палітык.

Запланаваныя перамовы з міністрамі – унутраных, замежных спраў, фінансаў, адукацыі, а таксама са спікерам парламента.

Ціханоўская таксама «правядзе рабочую сустрэчу з кабінетам», на якой плануецца абмеркаваць сітуацыю з палітвязнямі, магчымым удзелам войскаў Беларусі ў вайне Расіі супраць Украіны, магчымасці ціску на рэжым Аляксандра Лукашэнкі.

23 студзеня яна таксама плануе прыняць удзел у мерапрыемствах, прысвечаных 160-годдзю пачатку паўстання Кастуся Каліноўскага.

аз

Ціханоўская: Справа Анджэя Пачобута – інструмент ціску рэжыму Лукашэнкі на Польшчу

19.01.2023 13:42
Пачобут не ідзе на кампрамісы са сваімі каштоўнасцямі. Нават у турме ён застаецца свабодным, кажа лідарка беларускай апазіцыі.