Беларуская Служба

У Варшаве пачалася сустрэча Анджэя Дуды і Джо Байдэна

21.02.2023 14:48
У сваю чаргу на вечар запланаваны выступ Джо Байдэна перад палякамі і ўкраінцамі на тэрыторыі Каралеўскага палацу.
Джо Байдэн і Анджэй Дуда ля ўваходу ў Прэзідэнцкі палац PAP/Andrzej Lange

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн прыбыў у варшаўскі Прэзідэнцкі палац. Яго афіцыйна прывітаў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.

Кіраўнікі краін у вузкім коле абмяркуюць двухбаковыя адносіны, а таксама пытанні глабальнай бяспекі, і перш за ўсё агрэсіі Расіі супраць Украіны. Потым пачнуцца перамовы дэлегацый.

У сваю чаргу на вечар запланаваны выступ Джо Байдэна перад палякамі і ўкраінцамі на тэрыторыі Каралеўскага палацу. Пасольства ЗША ў Польшчы паведаміла, што на прамову зарэгістраваліся тысячы людзей.

Паводле інфармацыі амерыканскага боку, у сваёй прамове Джо Байдэн павінен закрануць тэму нападзення Расіі на Украіну і падзякаваць палякам за падтрымку ўкраінскіх бежанцаў, а таксама дапамогу, аказаную ўкраінскаму народу ў яго змаганні за радзіму.

У сваю чаргу заўтра ў Варшаве пройдзе сустрэча Джо Байдэна з генеральным сакратаром НАТА і лідарамі краін Бухарэсцкай дзявяткі, гэта значыць членскіх краін пакту з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Байдэн прыбыў у Варшаву позна ўвечары ўчора. Перад гэтым ён зрабіў неспадзяваны візіт у Кіеў, дзе сустрэўся з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім.

вс