Беларуская Служба

Джо Байдэн у сваёй прамове ў Варшаве згадаў Беларусь

21.02.2023 22:01
Прэзідэнт ЗША знаходзіцца з двухдзённым афіцыйным візітам у Варшаве.
Джо Байдэн у сваёй прамове ў Варшаве згадаў БеларусьPAP/Radek Pietruszka

У аўторак, 21 лютага, Джо Байдэн у сваёй прамове ў Варшаве згадаў Беларусь.

«Адважныя лідары апазіцыі і народ Беларусі працягваюць змагацца за сваю дэмакратыю», – заявіў прэзідэнт ЗША. Ён таксама зазначыў, што такую ж барацьбу вядзе народ Малдовы.

Прэзідэнт ЗША знаходзіцца з двухдзённым афіцыйным візітам у Варшаве. Перад выступленнем на тэрыторыі Каралеўскага палацу ў Варшаве Джо Байдэн правёў перамовы з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудай.

вс

Джо Байдэн у Варшаве спыніўся ў гасцініцы за 1 тыс. 600 долараў у суткі (ФОТА)

21.02.2023 17:31
Апартамент складаецца з двух спальняў, двух ванных пакояў, кухні са сталовай, прасторнага салону з фартэпіяна і кабінету.

«Я дзякую Польшчы і палякам за дапамогу Украіне»

21.02.2023 17:29
Падчас сустрэчы ў Прэзідэнцкім палацы ў Варшаве прэзідэнты Польшчы і ЗША размаўлялі перш за ўсё пра вайну ва Украіне і сітуацыю ў нашым рэгіёне Еўропы.

Анджэй Дуда пра Расію: Там, дзе ліецца кроў, сумленны чалавек не робіць бізнесу

21.02.2023 19:27
«Расію трэба спыніць! А спыніць можна сучаснай зброяй, якая патрэбная Украіне».