Украінцы па-ранейшаму патрабуюць нашай дапамогі, напісаў старшыня Канферэнцыі Епіскапату Польшчы арцыбіскуп Станіслаў Гандэцкі ў сувязі з першай гадавінай расійскай агрэсіі супраць Украіны. З гэтай нагоды ён прасіў, каб сёння, пасля кожнай Імшы, вернікі арганізавалі збор сродкаў на дапамогу для ўкраінцаў, кажа прэс-сакратар Епіскапату ксёндз Лешэк Гэнсяк(Leszek Gęsiak):
- Дапамога Касцёла велізарная. Яна адносіцца практычна да кожнай сферы, якая зараз тычыцца Украіны і ўкраінцаў. Мы маем надзею, што вернікі не стомяцца гэтай дапамогай. Мы не можам стаміцца тым, што вайна працягваецца. Украіне надалей неабходная нашая духоўная і фінансавая падтрымка.
За год вайны ва Украіне каталіцкая дабрачынная арганізацыя «Caritas Polska» дапамагла больш чым двум мільёнам бежанцаў з Украіны. Кошт падтрымкі склаў амаль 600 мільёнаў злотых.
IAR/аз