Беларуская Служба

На 80-ю гадавіну выбуху паўстання ў Варшаўскім гета прыедуць прэзідэнты Ізраіля і Нямеччыны

06.04.2023 16:40
Паўстанне ў Варшаўскім гета ўспыхнула 19 красавіка 1943 года ў адказ на дзеянні немцаў па ліквідацыі гета.
Варшаўскае гета Autorstwa Bundesarchiv, Bild 101I-270-0298-14 / Amthor / CC-BY-SA 3.0, CC BY-SA 3.0 de, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=5410657

19 красавіка, у 80-ю гадавіну выбуху паўстання ў Варшаўскім гета, сталіцу Польшчы наведаюць прэзідэнт Ізраіля Ісаак Герцаг і прэзідэнт Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер.

Як паведамляе Канцылярыя прэзідэнта РП, у Варшаве лідары Ізраіля і Нямеччыны сустрэнуцца з прэзідэнтам Анджэем Дудам і разам возьмуць удзел у святкаванні юбілею на плошчы Plac Bohaterów Getta Warszawskiego.

Паўстанне ў Варшаўскім гета ўспыхнула 19 красавіка 1943 года ў адказ на дзеянні немцаў па ліквідацыі гета, звязаныя з планам знішчэння еўрапейскіх яўрэяў. Паўстанне ў закрытым яўрэйскім квартале працягвалася чатыры тыдні, да 16 мая.

У забойнай няроўнай барацьбе пад камандаваннем Мардэхая Анялевіча ўдзельнічала, па розных ацэнках, ад 700 да 2 тысяч байцоў. Ім супрацьстаялі дзве тысячы добра ўзброеных нямецкіх салдат з СС, Вермахта, паліцыі бяспекі і дапаможных фарміраванняў.

IAR/яс