80 гадоў таму – 13 красавіка 1943 года – немцы абвясцілі аб выяўленні масавых пахаванняў польскіх афіцэраў у Катыні. Мэтай немцаў было пасварыць заходніх хаўруснікаў з Савецкім Саюзам. Аднак саветы ўсклалі віну за злачынства на немцаў і парвалі дыпламатычныя адносіны з польскім бокам. Такі паварот сітуацыі стаў прычынай падвойнай паразы Польшчы ў красавіку 1943 года, лічыць гісторык прафесар Тадэвуш Вольша(Tadeusz Wolsza):
- Савецкі Саюз выйграў на Катынскім злачынстве дзве справы. Па-першае, ён не быў прыцягнуты да адказнасці за расстрэл. Па-другое, саветы перанялі ўсю ініцыятыву па справе Польшчы. Таму можна сказаць, што палякі прайгралі двойчы.
Савецкая прапаганда падтрымлівала версію, што палякаў расстралялі немцы больш за паўстагоддзя.
Катынскім злачынствам гісторыкі называюць масавы расстрэл польскіх грамадзян, якія трапілі ў палон пасля агрэсіі Савецкага Саюза супраць Польшчы 17 верасня 1939 года. Па загадзе Сталіна, функцыянеры НКУС расстралялі амаль 22 тысяч палонных. Ахвяры былі пахаваныя ў ямах смерці ў Катыні пад Смаленскам, Медным каля Цверы, Пяціхатках на ўскраіне Харкава, а таксама ў Быкоўні пад Кіевам і, верагодна, у Курапатах пад Мінскам у Беларусі.
IAR/аз