Палітык распавёў пра дэталі дамовы з Украінай аб транспарціроўцы праз Польшчу ўкраінскай сельскагаспадарчай прадукцыі.
Роберт Тэлюс адзначыў, што дамова, якая мае на мэце дапамагчы польскім фермерам, будзе дзейнічаць да збору ўраджаю. Як растлумачыў ён, польскі і ўкраінскі бакі ўзялі на сябе абавязацельствы па маніторынгу перавозак сельскагаспадарчай прадукцыі. Ён адзначыў, што дамоўленасці прадугледжваюць і дадатковую бяспеку. «Калі нейкая кампанія захоча нас падмануць і разгрузіць транспарт у Польшчы, яна ніколі не атрымае дазволу на экспарт збожжа з Украіны», – сказаў ён. Ён дадаў, што гэта абавязацельствы ўкраінскага боку, якія Кіеў узяў на сябе пасля пятнічнай сустрэчы.
У пятніцу ў Дарагуску міністр Роберт Тэлюс сустрэўся са сваім украінскім калегам Мікалаем Сольскім. Палітыкі абмеркавалі транспарціроўку ўкраінскай сельскагаспадарчай прадукцыі праз Польшчу і праблемы, з якімі сутыкаюцца польскія фермеры. Пасля сустрэчы міністры заявілі, што ўкраінскі бок на некаторы час абмяжуе імпарт збожжа ў Польшчу.
IAR / вх