Беларуская Служба

Прэзідэнт Дуда пра размяшчэнне расійскай ядзернай зброі: Пуцін спрабуе пагуляць мускуламі

14.04.2023 16:45
Уладзімір Пуцін гаворыць пра размяшчэнне ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі, спрабуючы пагуляць мускуламі, выклікаць псіхоз і запалохаць свет. Нас не запалохаць, заявіў у пятніцу ў Вене прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.
Президент Польши Анджей ДудаPAP/EPA/MAX BRUCKER

Падчас прэс-канферэнцыі пасля сустрэчы з прэзідэнтам Аўстрыі Аляксандрам Ван дэр Беленам на пытанне, ці баіцца Польшча размяшчэння расійскай ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі, Дуда адказаў: «Я не асабліва баюся гэтай сітуацыі».

«Я лічу, што нас спрабуюць запалохаць, спрабуюць выклікаць псіхоз. Прэзідэнт Расіі Уладзімер Пуцін спрабуе запалохаць перш за ўсё Заходнюю Еўропу, што ён будзе ствараць ядзерны арсенал і набліжаць боегалоўкі да межаў Заходняй Еўропы», – падкрэсліў Дуда.

Палітык сказаў, што Пуцін «спрабуе пагуляць мускуламі і напалохаць свет», выступіць  супраць таго, як Украіна і свет аказваюць на расійскія імперскія памкненні. «Нас не запалохаць», – сказаў ён.

Дуда адзначыў, што РФ гадамі насуперак «усім міжнародным палажэнням і дамоўленасцям» узбройвала Калінінградскую вобласць зброяй, якой там быць не павінна. Ён таксама дадаў, што яго «больш хвалюе» лёс акупаваных Расіяй АЭС ва Украіне.

У канцы сакавікаПуцін заявіў, што яго краіна мае намер размясціць на тэрыторыі Беларусі тактычную ядзерную зброю. Паводле Пуціна, Расія дала Беларусі, сярод іншага, дзесяць самалётаў, здольных несці ядзерныя ракеты, а да 1 чэрвеня павінны быць пабудаваны склады для захоўвання гэтай зброі.

PAP / вх