Беларуская Служба

Польскі ўрад прыняў пастанову аб патрабаванні рэпарацый ад Германіі

18.04.2023 17:42
Нагадаем, Германія на польскую дыпламатычную ноту з патрабаваннем ваенных рэпарацый і кампенсацый адказала, што пытанне з’яўляецца зачыненым.
Сейм Польшчыфота: Twitter/Sejm RP

Прынятая ў аўторак польскім урадам пастанова аб рэпарацыях з'яўляецца афіцыйным адказам на нямецкую ноту і стане асновай для падрыхтоўкі чарговай дыпламатычнай ноты нямецкаму ўраду, паведаміў у аўторак намеснік кіраўніка польскай дыпламатыі Аркадыюш Мулярчык.

У аўторак урад Польшчы прыняў пастанову аб неабходнасці ўрэгулявання пытання рэпарацый, фінансавай кампенсацый матэрыяльных страт і кампенсацыі маральный шкоды ў польска-нямецкіх адносінах у сувязі з нападам Германіі на Польшчу ў 1939 годзе і наступнай нямецкай акупацыяй.

Нагадаем, Германія на польскую дыпламатычную ноту з патрабаваннем ваенных рэпарацый і кампенсацый адказала, што пытанне з’яўляецца зачыненым.

У пастанове польскі ўрад выразна заяўляе, што Польшча ніколі не адмаўлялася ад ваенных рэпарацый Германіі. «Гэтай адмовы не было ні ў перыяд Польскай Народнай Рэспублікі, ні пасля аднаўлення незалежнасці ў 1989 годзе, таму Рэспубліка Польшча юрыдычна ніколі не адмаўлялася прад’яўляць ваенныя рэпарацыі нямецкай дзяржаве», — дадаў ён.

Ён таксама звярнуў увагу на тое, што ў пастанове ёсць яшчэ адзін пункт, у якім гаворыцца, што «паміж Польшчай і Германіяй ніколі не было ўрэгулявання гэтага пытання ў форме мірнага дагавора або двухбаковага пагаднення, і такім чынам гэтае пытанне застаецца нявырашаным паміж краінамі».

Мулярчык адзначыў, што пастанова з'яўляецца абавязковай для ўсіх дзяржаўных уладаў у Польшчы, што азначае, што ўсе грамадскія, дзяржаўныя і мясцовыя органы ўлады звязаныя гэтым дакументам.

ав