Беларуская Служба

Польшча прадставіла ў Бруселі прапанову аб новым пакеце санкцый супраць Расіі

18.04.2023 19:08
Прыняцце санкцый Еўрапейскім саюзам патрабуе аднагалоснасці 27 дзяржаў-членаў.
.
.PAP/EPA/SERGEY DOLZHENKO

Польшча прадставіла ў Бруселі прапанову аб новым пакеце санкцый супраць Расіі за яе агрэсію супраць Украіны, паведамляюць крыніцы PAP. Гэта будзе 11-ы пакет абмежаванняў супраць гэтай краіны.

У дакуменце, з якім азнаёміўся PAP, Польшча прапануе, напрыклад, увядзенне новых санкцый у энергетычным сектары (забарона на імпарт нафты па паўночным участку нафтаправода «Дружба» і ўвядзенне механізмаў кампенсацыі за нафту з Расіі, на якую не распаўсюджваецца эмбарга ЕС), забарона на імпарт алмазаў з Расіі, забарона на аказанне інфармацыйна-камунікацыйных паслуг суб'ектам з Расійскай Федэрацыі і ўзмацненне жорсткасці правілаў экспартнага кантролю тавараў і тэхналогій двайнога прызначэння.

Прыняцце санкцый Еўрапейскім саюзам патрабуе аднагалоснасці 27 дзяржаў-членаў.

ав