Беларуская Служба

Прэзідэнты Польшчы, Ізраілю і Нямеччыны супольна ўшануюць памяць паўстанцаў з Варшаўскага гета

19.04.2023 09:11
Споўнілася 80 гадоў з часу гераічнага паўстання яўрэйскага насельніцтва Варшавы супраць нямецкіх акупантаў.
           1943 .      .
Жоўты жанкіль з'яўляецца кветкай ушанавання памяці паўстання ў варшаўскім гета ў 1943 г. У фоне Музей яўрэяў Польшчы «Полін».FOT. MUZEUM HISTORII ŻYDÓW POLSKICH

Ва ўрачыстых мерапрыемствах, якія пачнуцца апоўдні, прымуць удзел прэзідэнты трох краін.

Перад гэтым замежныя госці сустрэнуцца з прэзідэнтам А.Дудам.

Раніцай прэзідэнт Ізраіля Ісаак Герцаг прыедзе ў прэзідэнцкі палац на сустрэчу з прэзідэнтам Польшчы. Праз гадзіну на перамовы з польскім лідарам прыбудзе прэзідэнт Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер.

Дарадца прэзідэнта ў міжнародных справах Марцін Пшыдач паведамляе, што галоўнай тэмай размоваў палітыкаў будуць пытанні бяспекі. Пасля перамоў прэзідэнты адправяцца на ўрачыстыя мерапрыемствы, якія пачнуцца апоўдні.

«Усе тры прэзідэнты выступяць, каб ушанаваць гэтую гераічную падзею, важную не толькі ў гісторыі Варшавы, але і ў гісторыі Польшчы. Гэта таксама будзе добрая нагода для абмеркавання палітычных і гістарычных пытанняў паміж трыма прэзідэнтамі», – дадае Марцін Пшыдач.

Прэзідэнты Польшчы, Ізраілю і Германіі таксама наведаюць сінагогу Ножыкаў (сінагога імя Залмана і Рыўкі Ножык) у Варшаве і возьмуць удзел у сімфанічным канцэрце.

У выпадку ізраільскага прэзідэнта Ісаака Герцага гэта першы візіт у Польшчу.

IAR/яс