Беларуская Служба

Прэзідэнт А. Дуда на 80-годдзе паўстання ў Варшаўскім гета: Гэтае паўстанне з'яўляецца сімвалам адвагі, рашучасці, нязломнасці

19.04.2023 13:39
Прэзідэнт нагадаў, што ў Варшаве ёсць другая пасля Нью-Ёрку габрэйская грамада – 350 тысяч палякаў габрэйскай нацыянальнасці.
ПРэзідэнт Анджэй ДудаPAP/Leszek Szymański

Прэзідэнт Анджэй Дуда падчас афіцыйных святкаванняў 80-й гадавіны пачатку паўстання ў Варшаўскім гета заявіў, што гэтае паўстанне «з'яўляецца сімвалам адвагі, рашучасці, нязломнасці».

«Тыя, хто змагаўся ў паўстанні, зʼяўляюцца нашымі агульнымі героямі. Гэта яны, іх браты і сваякі змагаліся за свабодную Польшчу», – падкрэсліў ён.

Прэзідэнт нагадаў, што ў Варшаве ёсць другая па велічыні, пасля Нью-Ёрку, габрэйская грамада – 350 тысяч палякаў габрэйскай нацыянальнасці. Ён дадаў, што палякі разам з габрэямі і іншымі нацыянальнасцямі жылі ў адной краіне больш за тысячу гадоў.

Анджэй Дуда падкрэсліў, што 1939 год прынёс змену ў адносінах:

- 1939 г. прынёс глыбокія змены і ўпадак адносін. Прыйшлі нямецкія нацысты, раздушылі тагачасную Польшчу – не толькі палітычна і як дзяржаву – а таксама ў сацыяльным плане. Фашысты прычыніліся да жорсткага падзелу грамадства, зняволілі ўсіх, а сярод зняволеных пазначылі тых, хто быў часткай габрэйскага народу.

Ва ўрачыстасцях з нагоды 80-годдзя пачатку паўстання ў гета бяруць удзел прэзідэнт Ізраіля Ізаак Герцаг і прэзідэнт Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер. Сярод удзельнікаў ёсць і тыя, хто перажыў Халакост, і прадстаўнікі палякаў, якія ратавалі габрэяў падчас акупацыі.

IAR/яс