Беларуская Служба

Эльжбета Вітэк возьме ўдзел у канферэнцыі спікераў парламентаў Еўрасаюза

23.04.2023 14:03
Адной з асноўных тэмаў будзе залежнасць краінаў-членаў ЕС ад таталітарных рэжымаў.
Спікер польскага Сейма Эльжбета Вітэк Autorstwa Kancelari Premiera - https://www.flickr.com/photos/premierrp/48043017667/in/album-72157709032839433/, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=89421252

Спікер польскага Сейма Эльжбета Вітэк накіруецца ў Прагу, дзе возьме ўдзел у канферэнцыі спікераў парламентаў краінаў Еўрасаюза. Асноўнымі тэмамі перамоваў будуць агрэсія Расіі супраць Украіны, роля супольнасці ў глабальным супрацоўніцтве і залежнасць краінаў-членаў ЕС ад таталітарных рэжымаў.
Падчас візіту Эльжбеты Вітэк у сталіцу Чэхіі, які працягнецца да аўторка, запланаваныя таксама двухбаковыя перамовы з кіраўнікамі парламентаў краінаў Еўрасаюза.

У панядзелак апоўдні запланаваная шматбаковая сустрэча Эльжбеты Вітэк са спікерамі парламентаў краін Балтыі – Эстоніі, Літвы і Латвіі, а таксама са спікерам парламента Даніі.
Канферэнцыя спікераў парламентаў краін Еўрасаюза пачнецца а 13.30 у панядзелак. Першыя дэбаты будуць тычыцца расійскага ўварвання ва Украіну.

У аўторак раніцай Эльжбета Вітэк возьме ўдзел у другой сесіі, прысвечанай ролі Еўрасаюза ў глабальным супрацоўніцтве і праблеме залежнасці краінаў-сябраў ад таталітарных рэжымаў.
Канферэнцыя спікераў парламентаў завершыцца прыняццем высноваў.

IAR/аз