Беларуская Служба

Муніцыпальныя ўлады атрымліваюць дапамогу на будаўніцтва танных кватэр

26.04.2023 23:30
Сёлета каля 90 розных устаноў атрымалі сродкі па дзяржаўнай праграме «Камунальныя кватэры». 
Ілюстрацыйны здымакфота: Shutterstock/Roman Babakin

Чарговыя муніцыпалітэты атрымалі падтрымку на будаўніцтва новых кватэр з нізкай арэнднай платай. Сёлета бюджэт урадавай праграмы «Камунальныя кватэры» складае 650 мільёнаў злотых.

Міністр развіцця і тэхналогій Вальдэмар Буда сказаў, што такая сума з'яўляецца прагрэсам у плане падтрымкі муніцыпальнага будаўніцтва. Сёння сем гмінаў атрымалі беззваротныя субсідыі: Аўгустаў, Хожаў, Дзержоняў, Явар, Аполе, Стшэгам і Свідніца. Агулам мясцовыя ўлады гэтых населеных пунктаў атрымалі 63 мільёны злотых на будаўніцтва амаль паўтысячы кватэр.

Сёлета каля 90 розных устаноў атрымалі сродкі па дзяржаўнай праграме «Камунальныя кватэры». Было размеркавана 923 мільёны злотых. Пабудавана і адрамантавана больш за чатыры тысячы трыста кватэр, у тым ліку 267 месцаў у прытулках і дамах начнога знаходжання.

IAR/нг