Як паведамляе Памежная ахова, гэта надзвычай прыбытковы бізнес. Дадаецца, што гэта выгадна арганізатарам і беларускім службам.
– У матэрыяле, які атрымалі супрацоўнікі Падляшскага аддзелу Памежнай аховы, даюцца падрабязныя інструкцыі, як займацца незаконнай дзейнасцю, – паведаміла прэс-сакратар Падляшскага аддзела Памежнай службы маёр Катажына Здановіч. – За нелегальную міграцыю на польска-беларускай мяжы адказваюць беларускія службы, якія займаюцца арганізацыяй перасячэння мяжы нашай краіны насуперак дзеючым правілам, – дадала яна.
Кожны дзень памежнік ловяць «кур’ераў». З пачатку бягучага года ўжо затрымана 249 чалавек, якія маюць дачыненне да гэтай супрацьпраўнай дзейнасці.
- Гэтыя людзі перамяшчаюцца ў некалькіх аўтамабілях, часта іх суправаджае «чысты» аўтамабіль, – сказала маёр Катажына Здановіч. – Па дарогах яны рухаюцца на высокай хуткасці, ігнаруюць правілы дарожнага руху і не выконваюць сігналы аб спыненні, якія падаюць упаўнаважаныя службы, – дадала яна. Як адзначыла прэс-сакратар, апошнім часам з удзелам гэтых людзей было шмат небяспечных сітуацый.
«Курʼер» за перавозку людзей атрымлівае ад 500 да 700 еўра з чалавека. Гэтыя прапановы прадстаўлены ў тым ліку ў навучальных відэароліках, размешчаных у сацсетках у групах, дзе замежнікі шукаюць працу.
ав/polsatnews.pl