Беларуская Служба

Нават 12 мільёнаў чалавек пакутуе ў Польшчы ад алергіі

30.04.2023 14:08
Вясной найбольш пакутаў дастаўляе квітненне дрэў.
Ілюстрацыйны здымакфота: VSamarkina / Shutterstock

Насмарк, кашаль, дыхавіца, сверб або слязлівасць вачэй – гэта найбольш распаўсюджаныя сімптомы алергіі. Ад гэтай хваробы ў Польшчы пакутуе да 12 мільёнаў чалавек. Вясной найбольш пакутаў дастаўляе квітненне дрэў, асабліва бярозы, – адзначыў доктар Пётр Дамбравецкі (Piotr Dąbrowiecki) з кафедры інфекцыйных хвароб і алергалогіі Ваенна-медыцынскага інстытуту.

«Цяпер у атмасферы прысутнічае вялікая колькасць бярозавага пылку, таму ў людзей з алергіяй на пылок бярозы рэакцыя вельмі інтэнсіўная: слязлівыя вочы, закладзены нос, насмарк, чханне, скурны сверб і змены скуры. Можа быць кашаль, хрыпы, дыхавіца – гэта значыць, сімптомы астмы», – дадаў доктар Дамбравецкі.

Самае распаўсюджанае алергічнае захворванне – гэта алергічны рыніт. Ад гэтага пакутуюць 9 мільёнаў палякаў, але толькі 10% з іх атрымліваюць адпаведнае лячэнне. Некаторыя пацыенты проста недаацэньваюць сімптомы або проста не ведаюць, што ў іх алергія.

IAR/нг