Беларуская Служба

Cпецпасланніку КНР даведзена адмоўная ацэнка Польшчы стаўлення Кітая да вайны ва Украіне 

19.05.2023 16:08
Спецыяльны прадстаўнік КНР па мірным ургуляванні вайны ва Украіне Лі Хуэй пасля Кіева, у Варшаве, быў прыняты намеснікам міністра замежных спраў Польшчы Войцех Гервелям.
          ,  ,           . ,
Спецыяльны прадстаўнік КНР па мірным ургуляванні вайны ва Украіне Лі Хуэй, пасля Кіева, у Варшаве быў прыняты намеснікам міністра замежных спраў Польшчы Войцех Гервелям. Варшава, Крыніца: gov.pl

Кітай не мяняе сваёй пазіцыі па Украіне. Гэтую тэму прадстаўнік кітайскіх уладаў абмяркоўваў у Варшаве з польскім урадам. Спецыяльны прадстаўнік КНР па мірным ургуляванні вайны ва Украіне Лі Хуэй, пасля Кіева, у Варшаве, быў прыняты намеснікам міністра замежных спраў Польшчы Войцех Гервелям.

Паводле інфармацыі польскага боку, падчас сустрэчы ў Варшаве і польскі і кітайскі дыпламаты выклалі пазіцыі сваіх краін па вайне ва Украіне. Прэсавы сакратар МЗС Польшчы Лукаш Ясіна паведаміў, што Варшава задаволеная спробамі Кітая весці перамовы, але выступае супраць пазіцыі Пекіну адносна расійскай агрэсіі:

-Мы выявілі, што ў гэтай вайне прычыны размеркаваны нераўнамерна. Любыя спробы зраўняць статус Расіі – агрэсара – і Украіны – ахвяры – недапушчальныя. Мы таксама занепакоеныя дэкларацыяй Пекіна аб імкненні ўмацоўваць двухбаковыя адносіны з Расія».

Падчас перамоваў у Варшаве польскі бок таксама падкрэсліў, што Украіна мае права на самаабарону, гэта вынікае з артыкулу 51 Статуту Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў, а падтрымка ахвяры агрэсіі з'яўляецца абавязкам усіх сябраў ААН.

Раней Лі Хуэй быў у Кіеве, дзе сустрэўся, між іншым, з з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Дыпламат зʼяўляецца былым амбасадарам Кітая ў Маскве. Яго візіт у Еўропу загадзя не анансаваўся. Таксама запланаваны візіты Лі Хуэя ў Германію, Францыю, а пасля ў Расію.

Кітай раней афіцыйна пацвердзіў, што хоча быць пасярэднікам паміж Расіяй і Украінай. Аднак у той жа час улады ў Пекіне дыпламатычна падтрымліваюць Маскву. Таксама яны адкрыта не крытыкуюць расійскае ўварванне ва Украіну.

iar/эж