Беларуская Служба

Урад рыхтуе праграму падтрымкі жаночага прадпрымальніцтва

20.05.2023 08:47
На гэтыя мэты плануюць выдзеліць 1 мільярд злотых.
 .
Ілюстрацыйны здымак.фота: Pixabay.com/kaboompics

Неўзабаве стануць вядомыя дэталі праграмы падтрымкі жаночага прадпрымальніцтва, паведаміў прэм’ер Матэвуш Маравецкі падчас кангрэсу «Вялікая Польшча як сэрца еўрапейскага прадпрымальніцтва». Урад хоча выдзеліць на гэтыя мэты 1 мільярд злотых.

Прэм’ер-міністар заявіў, што Польшча знаходзіцца ў авангардзе Еўропы па доступе жанчын да рынку працы. Больш за 60% жанчын з'яўляюцца актыўнымі ў прафесійным плане, жанчыны займаюць больш за 43% кіраўнічых пасад і 24% пасад ва ўправах кампаній, якія каціруюцца на біржы. Кіраўнік урада звярнуў увагу на тое, што гэтыя вынікі могуць быць яшчэ лепшымі.

Адсюль ініцыятыва падтрымкі жаночага прадпрымальніцтва. «Выдаткі на жаночае прадпрымальніцтва акупяцца ў сто разоў. Я ў гэтым перакананы. Хутка мы прадставім гэтую праграму, як яна будзе працаваць на практыцы» – сказаў старшыня Рады міністраў.

Маравецкі звярнуў увагу, што, нягледзячы на ранейшыя асцярогі, павелічэнне памеру сацыяльных выплат не адбілася негатыўна на эканамічнай актыўнасці жанчын. «Былі засцярогі, што сацыяльная палітыка, якую праводзіць наш урад, прывядзе да зніжэння ўдзелу жанчын на рынку працы. Нічога падобнага не адбылося. Удзел жанчын на рынку працы вырас з 55 адсоткаў некалькі гадоў таму да больш чым 63 адсоткаў у мінулым годзе».

Прэмʼер-міністр таксама абвясціў, што за апошнія гады гендарны разрыў у аплаце працы скараціўся і цяпер складае 4,5% (раней было 7%).

IAR/нг