Беларуская Служба

МЗС Польшчы заклікае ўлады ў Мінску вызваліць усіх палітвязняў

21.05.2023 09:08
У сённяшні Дзень палітвязня польская дыпламатыя адзначае ў Твітэры, што ў Беларусі статус палітвязня маюць амаль паўтары тысячы чалавек. 
.    .
Турма. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:ErikaWittlieb/CC0 Public Domain/pixabay.com

Міністэрства замежных спраў заклікае ўлады ў Мінску вызваліць усіх палітвязняў, у тым ліку Анджэя Пачобута, і спыніць далейшыя рэпрэсіі.

У сённяшні Дзень палітвязня польская дыпламатыя адзначае ў Твітэры, што ў Беларусі статус палітвязня маюць амаль паўтары тысячы чалавек. Сярод іх лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру – праваабаронца Алесь Бяляцкі і яго паплечнікі з ліквідаванага беларускім рэжымам цэнтру «Вясна», журналіст Анджэй Пачобут, дзеяч польскай нацыянальнай меншасці, а таксама многія палітыкі, журналісты, пісьменнікі і грамадскія актывісты.

ав

21 траўня – Дзень салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі. У Польшчы адбудуцца мітынгі, набажэнства, вечары памяці

21.05.2023 07:46
Мерапрыемствы да Дня салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі 21 траўня пройдуць у розных краінах і гарадах. У Польшчы ў розных гарадах запланаваныя мітынгі, вечары памяці.

Вітольд Ашурак - чалавек, які жыў і змагаўся дзеля Беларусі

21.05.2023 07:46
21 траўня, дзень смерці Вітольда, гэта Дзень беларускага палітвязня.