Беларуская Служба

81 іншаземец спрабаваў нелегальна трапіць з Беларусі ў Польшчу ў суботу

21.05.2023 11:22
Гэта былі грамадзяне Марока, Нігерыі і Індыі.
.
.фота: Памежная служба Польшчы

11 з іх, убачыўшы польскія патрулі, павярнулі назад у Беларусь, гаворыцца ў паведамленні Памежнай службы за мінулы дзень. Затрыманы адзін г.зв. кур'ер нелегальных мігрантаў.

Каля Белавежы (Падляскае ваяводства) польскія патрулі былі закіданыя камянямі пасля таго, як яны сарвалі спробу групы з трынаццаці замежнікаў трапіць з Беларусі ў Польшчу. Некаторыя людзі ў групе былі ў масках і з рацыямі, паведаміла ў нядзелю раніцай Памежная служба ў Twitter, падкрэсліўшы, што нелегальная міграцыя па-ранейшаму падтрымліваецца беларускімі службамі.

Затрыманы каля Баброўнікоў г.зв. курʼер нелегальных мігрантаў, які аказаўся грамадзянінам Узбекістана, перавозіў семярых афганцаў. Сёлета супрацоўнікі Падляшскага аддзелу Памежнай службы затрымалі на дадзены момант каля трохсот чалавек, якія займаліся арганізацыяй нелегальных пераходаў усходняй мяжы.

Усяго з пачатку года памежная служба зафіксавала каля 9,7 тысячы спроб незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі ў Польшчу. У сакавіку і красавіку было каля 2,5 тысяч такія спробаў; у траўні – каля 1,8 тыс. Мігранты прыбылі больш чым з 40 краін.

ав