Беларуская Служба

Будзе пабудаваны судовы ход да тэрмінала ў Свінавуйсці

22.05.2023 14:55
У Свінавуйсці мае быць пабудаваны буйны кантэйнерны порт.
КантэйнерыHesselVisser/pixabay.com/CC0

Урад прыняў праграму будаўніцтва фарватэру, які будзе весці да будучага кантэйнернага тэрмінала ў Свінавуйсці, паведаміў намеснік міністра інфраструктуры Марэк Грабарчык. У Свінавуйсці мае быць пабудаваны буйны кантэйнерны порт.

«Рада міністраў у пятніцу прыняла доўгатэрміновую праграму будаўніцтва суднаходнага шляху да кантэйнернага тэрмінала ў Свінавуйсці. Новы водны шлях будзе праходзіць толькі ў польскіх водах, а гэта значыць, што мы не будзем залежаць ад нямецкага суседа«, – напісаў намеснік міністра ў Твітэры.

Раней у размове намеснік міністра ацаніў, што дзякуючы будаўніцтву, у тым ліку, кантэйнернага порту і новага судовага ходу, порт у Свінавуйсці будзе сур'ёзным канкурэнтам для Гамбурга праз 6-7 гадоў.

У цяперашні час партовы комплекс Шчэцін-Свінавуйсце не абслугоўвае вялікія трансакіянскія судны. Гэта г.зв. меншы порт, які супрацоўнічае з буйнейшымі, да якіх дасягаюць акіянскія судны ў прамых міжкантынентальных зносінах.

Пасля пашырэння порта ў Свінавуйсці, а таксама новага глыбокаводнага ходу, гэта зменіцца, і менавіта гэты порт, у супрацоўніцтве са Шчэцінам, будзе буйной базай для самых вялікіх марскіх кантэйнерных судоў.

ав