Беларуская Служба

Украінскія дзеці адпачываюць у летніках Caritas у Польшчы

11.06.2023 14:56
160 дзяцей з Украіны адпачываюць у летніках, арганізаваных Caritas Сандамірскай дыяцэзіі.
mat. ilustracyjne
mat. ilustracyjneshutterstock.com

У Цэнтры адпачынку ў Баянаве знаходзіцца першая група 40 дзяцей з Жытоміра, потым прыедуць дзеці з Жоўкві, Кіева і Чарткава.

Дзеці вельмі задаволеныя адпачынкам у Польшчы.

- Нам усё тут вельмі падабаецца, а найбольш басейн. Мы таксама гуляем у тэніс, займаемся ў спартзале, на трэнажорах. Тут вельмі добра, ціха і можна спаць.

Апякунка ў летніку манашка Аксана Рудніцка рада, што ў дзяцей вельмі багатая праграма, кожны дзень іншы. На месцы праводзяцца шматлікія заняткі. Акрамя гэтага арганізатары зладзілі экскурсіі ў Замасць, а сёння дзеці наведалі Сандомеж. Самае галоўнае, што ўсе адпачываюць ад вайны, кажа манашка.

- Нават тое, што тут недалёка палігон і часам мы чуем, што там праходзяць вучэнні, нам не страшна, бо дзеці ведаюць, што яны ў бяспецы, бо знаходзяцца ў Польшчы, не ва Украіне, і адпачываюць.

Сродкі на летнік для ўкраінскіх дзяцей забяспечыла каталіцкая дабрачынная арганізацыя Caritas Polska.

яс