Беларуская Служба

За пасобніцтва ў нелегальнай міграцыі затрымана 378 чалавек

19.06.2023 09:13
Штодня польскія памежнікі прадухіляюць дзясяткі спроб нелегальнага пераходу мяжу з боку Беларусі.
Ілюстрацыйны здымакFoto: https://twitter.com/Straz_Graniczna/

Учора з Беларусі ў Польшчу спрабавалі нелегальна трапіць 108 чалавек. Як паведамляе Памежная служба, гэта былі, у тым ліку, грамадзяне Алжыра, Пакістана і Індыі.

На ўчастку патрулявання супрацоўнікамі пагранзаставы «Нараўка» за дапамогу ў незаконным перасячэнні мяжы быў затрыманы грамадзянін Грузіі, які перавозіў 2 афганцаў. Затое на ўчастку памежнай заставы ў Белавежы быў затрыманы грамадзянін Украіны, які перавозіў трох афганцаў.

Сёлета за пасобніцтва ў нелегальнай міграцыі затрымана 378 чалавек.

ПР/юл