Беларуская Служба

Памежная служба: У бліжэйшым часе можна чакаць новых правакацый на мяжы з Беларуссю

22.06.2023 10:01
Польская памежная служба паведамляе пра пачатак новага этапу міграцыйнага ціску.
.   .
Ілюстрацыя. Польская памежная варта.фота: twitter.com/Straz_Graniczna

Мы назіраем відавочнае павелічэнне колькасці спроб нелегальнага перасячэння мяжы, паведаміла прэс-сакратар Памежнай службы падпалкоўнік Анна Міхальска. Памежная служба чакае магчымых правакацый у сувязі з запланаваным на ліпень самітам НАТА ў Літве і фестывалем «Славянскі базар» у Віцебску.

Паводле звестак Памежнай службы, практычна кожны дзень польскую мяжу спрабуюць нелегальна перасекчы групы з каля 100 мігрантаў. Гэта нязменна маладыя людзі, грамадзяне пераважна афрыканскіх і азіяцкіх краін.

Польская памежная служба паведамляе пра пачатак новага этапу міграцыйнага ціску. Польскія функцыянеры звязваюць гэта са зменай на пасадзе кіраўніка Памежнай службы Беларусі. У канцы траўня на гэтую пасаду быў прызначаны Канстанцін Маластаў, якому, паводле польскіх службаў, было даручана ўзмацніць міграцыйны ціск.

«Пра спробы дэстабілізацыі мяжы літоўскія службы папярэджвалі ўжо нейкі час таму», – паведаміла Анна Міхальска.

Яна звярнула ўвагу, што ўзмацненне міграцыйнага ціску суправаджаецца ростам агрэсіі з боку мігрантаў. Сёлета яны ўжо пашкодзілі 13 аўтамабіляў.

Як паведамляюць памежнікі, сёлета адбылося ўжо амаль 13 тысяч спробаў нелегальнага перасячэння мяжы, у той час як летась менш за 16 тыс. У мінулым годзе за пасобніцтва былі затрыманыя 400 чалавек. Сёлета гэтая лічба ўжо перавышаная.

PAP/аз

За пасобніцтва ў нелегальнай міграцыі затрымана 378 чалавек

19.06.2023 09:13
Штодня польскія памежнікі прадухіляюць дзясяткі спроб нелегальнага пераходу мяжу з боку Беларусі.

У 20 км ад мяжы з Польшчай рэжым Лукашэнкі пачаў будаваць умацаванні

20.06.2023 13:34
Ідзецца пра будаўніцтва сістэмы акопаў, траншэй і бліндажоў, абсталяванне агнявых пазіцый.