Беларуская Служба

Польска-чэшскі эканамічны форум адкрыў другі дзень Кангрэса 590

22.06.2023 12:01
Тэмы сённяшняй сустрэчы: кліматычная палітыка, энергетычная аўтаномія і папулярызацыя робататэхнікі.
 590
Кангрэс 590 PAP/Tomasz Gzell

Другі дзень Кангрэса 590 адкрыў Эканамічны форум Польшчы і Чэхіі. Караліна Апялевіч(Karolina Opielewicz) з Польскай эканамічнай палаты падкрэсліла важнасць супрацоўніцтва з чэшскім суседам.

«У Польшчы і Чэхіі, між іншым, самы нізкі ўзровень беспрацоўя ў Еўропе і самы нізкі ўзровень рызыкі беднасці. Сумесная праца можа ўмацаваць наш рэгіён на міжнароднай арэне», – сказала Апялевіч.

Тэмы сённяшняй сустрэчы: кліматычная палітыка, энергетычная аўтаномія і папулярызацыя робататэхнікі.

Кангрэс 590 – эканамічная падзея, якая праводзіцца ў Польшчы штогод з 2016 года.

IAR/аз