Беларуская Служба

Пачынаецца фестываль «Усход культуры», які спалучае элементы розных мастацкіх жанраў

23.06.2023 08:50
На фестывальных сцэнах выступіць больш за сто артыстаў.
:
Фота:www.wschodkultury.eu

У Жэшаве распачынаецца Трынаццаты фестываль «Усход культуры – Еўрапейскі стадыён культуры». Гэта адзін з самых цікавых фестываляў у Польшчы. Ён спалучае элементы розных музычных жанраў, тэатру, фатаграфіі, кіно і выяўленчага мастацтва.

З 2013 года Еўрапейскі стадыён культуры праводзіцца ў рамках фестывалю «Усход культуры», які аб'ядноўвае мастацкія суполкі гарадоў Усходняй Польшчы і мастакоў з краін Усходняга партнёрства. Фестываль «Усход культуры» арганізаваны Нацыянальным цэнтрам культуры і трыма польскімі гарадамі: Жэшавам, Люблінам і Беластокам.

Падчас гала-канцэрту ў рамках фестывалю ў Жэшаве выступіць Юстына Стэчкоўска ў дуэце з латышскім гуртом Brainstorm, гурт BOKKA з эстонскім музыкам Андрэсам Коперам, Сара Джэймс, Анджэй Смолік з брытанскім музыкам Кевам Фоксам і ўкраінскай спявачкай Алінай Паш.

У ліпені (6-9 ліпеня) фестываль «Усход культуры» пераедзе ў Люблін, а ў жніўні (24-27 жніўня) – у Беласток. Усяго за 11 дзён у чэрвені, ліпені і жніўні на фестывальных сцэнах выступіць больш за сто артыстаў. Праект быў прафінансаваны Міністэрствам культуры і нацыянальнай спадчыны.

IAR/нг