Беларуская Служба

Польскія бацькі атрымалі віншаванні ад прэзідэнта і яго жонкі ў дзень свайго свята

23.06.2023 12:36
Прэзідэнцкая пара падкрэсліла важную ролю бацькі ў перадачы дзецям каштоўнасцяў і фармаванні іх асобы.
23 czerwca obchodzimy Dzień Ojca
23 czerwca obchodzimy Dzień Ojcashutterstock/Evgeny Atamanenko

Прэзідэнт Анджэй Дуда і яго жонка Агата Корнхаўзэр-Дуда павіншавалі бацькаў у спецыяльным лісце з нагоды іх свята (23 чэрвеня ў Польшчы адзначаецца Дзень Бацькі). Яны жадаюць усім бацькам здароўя, сіл, прафесійных поспехаў, радасці і задавальнення ад кожнай хвіліны, праведзенай з блізкімі.

«Няхай галоўнае месца ў вашых сэрцах заўсёды займае сям'я, бо тады ўсё астатняе будзе на сваім месцы», – гаворыцца ў лісце, апублікаваным на сайце прэзідэнта.

Прэзідэнцкая пара таксама падкрэсліла важную ролю бацькі ў перадачы дзецям каштоўнасцяў і фармаванні іх асобы.

«Дзякуем вам за вашу бацькоўскую мудрасць, цярпенне і клопат, якія дазваляюць маладым людзям расці ў пачуцці бяспекі. Такім чынам яны сталеюць, каб прыняць на сябе важнейшыя ролі ў жыцці: жонак, мужоў, маці і бацькаў – гэта вялікая, але і цудоўная адказнасць», – гаворыцца ў лісце. Прэзідэнт і першая лэдзі жадаюць бацькам шмат прычын для ўсмешкі ў гэты важны дзень.

IAR/нг