Беларуская Служба

Учора 80 чалавек спрабавалі нелегальна перайсці з Беларусі ў Польшчу

24.06.2023 14:12
У ваколіцах Белавежы людзі з беларускага боку закідвалі камянямі польскіх афіцэраў Памежнай аховы.
Ілюстрацыйны здымакhttps://twitter.com/Straz_Graniczna

Учора 80 чалавек спрабавалі нелегальна перайсці з Беларусі ў Польшчу, паведамляе Памежная служба. Сярод мігрантаў былі грамадзяне Эфіопіі і Эрытрэі. На вочы польскіх патрулёў 16 чалавек адышлі ў Беларусь.

У ваколіцах Белавежы людзі з беларускага боку закідвалі камянямі польскіх афіцэраў. Там памежнікі затрымалі пецярых афганцаў, якія не здолелі перасекчы мяжу.

Мінулым днём супрацоўнікі памежнай заставы ў Нараўцы пасля пагоні затрымалі грамадзяніна Малдовы. Мужчына дапамагаў мігрантам нелегальна перасекчы мяжу, перавозіў пяць чалавек — грамадзян Афганістана, Марока і Сірыі.

ПР/юл